РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Трапечацца сэрца ў путах.
Падвойныя путы.
                                        Як жыць?
Адны даны ворагам лютым,
другія мне мілы ўзлажыў.
 
Адныя з крывёю і ломам
ападуць, як ржавы абруч,
другіх жа парваць немагчыма.
– Мой мілы!
                            Здымі іх, ня муч.
 
1953
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.