РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Даль халодным Уралам сінее.
Сум дрыгвістаю тундрай брыдзе,
вырывае вятрамі надзеі
і з маіх адзінокіх грудзей.
 
Можа заўтра праз вогкія трапы
дзесь насустрач бяздушшу цярпень,
павядуць мяне сумным этапам,
але ты са мной пойдзеш, як цень.
 
Што сплыло ў жыцьцёвым разводзьдзі, --
ты ўквеціў адданасьцю слоў.
Недзе стуль, скуль ніхто не прыходзіў,
ты мне братам насустрач прышоў.
 
На пакутных дарогах няволі
ці мне будзе цяжэй, ці лягчэй,
знаю я – не забуду ніколі
тваіх вестак, цяпла і вачэй.
 
І калі зноў праз вогкія трапы,
дзесь насустрач далейшых цярпень,
павядуць мяне заўтра этапам,
ты са мной пойдзеш, дружа, як цень.
 
1953
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.