РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Мне здавалася ты – гэта грэчаскі міт,
ясным геніем у мармур закуты,
ці таемнаю ноччу цудоўны прывід
з нашых пушчаў зрываючы путы.
 
Ты ня ведаў, мой дружа, ды скуль было знаць,
што чало аб далоні апёршы,
я ўмею маліцца, цярпець і кахаць
толькі з сэрцам адорваным вершам.
 
Ты ня верыў, што кром нашых сёлаў і ніў,
у час дружбы пяшчотнай і цеснай,
майго сэрца з табою ніхто не дзяліў
і ня меў такіх огненных песьняў.
 
1954
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.