РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Чуеш, браце? –
                                  Вецер дзіка вые.
За плячамі сочыць аўтамат.
А за дротам, быццам ноч, сумныя
вочы тысяч катаржніц-дзяўчат.
 
Ужо ад маршаў забалелі ногі,
надаела змораным ісьці.
і скажы: чаму так гора многа
нейк разом зьбярэцца ў жыцьці?
 
Часта мне начамі тут здаецца,
што за мною ціха ходзіць сьмерць.
Я ж хачу сваім трывожным сэрцам
не яе, але цябе сустрэць.
 
Ты працягнеш рукі, безумоўна.
Эх, далоні брацкія схавай.
Толькі сны сюды прыходзяць у поўнач.
Я ж ня сон, – мяне ты не чакай.
 
І калі з туманнага прасоньня
мой зьняволены пачуеш уздох,
абагрэй сьцюдзёныя далоні,
хоць у думках на сваіх грудзёх.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.