Яшчэ мяне зусім няма Ні ў шуме траў, ні ў лісьцях юных, Ды ўжо іскрысты сьнег зіма Заткала мне на падарунак. Яшчэ няма мяне. Але Чаканьне ёсьць і ёсьць трывога. Ёсьць хлеб, і песьня на сяле, І ў сьвет шырокая дарога. Яшчэ няма мяне. Аднак У залатым рознагалосьсі, Нібы узрушаны мастак, Мой першы сьлед малюе восень.
|
|