РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Натальля Арсеньнева
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Зь Гётэ
Морская ціша
Залягла над морам ціша,
Нярухома гладзь мігціць.
І марак з тугою ў вышу,
Ў няжывую даль глядзіць.
 
Ані подыху з прастораў,
Цішай сьмерці бездань тхне.
Ў неабсяжных далях мора
Нават хваля не ўздыхне.
 
1943
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.