РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Усяго па крысе, знойдзеце вы гэтта, –
Пры сасе пры касе собрана за лета.
          Шчырым сэрцам, душой складана няхітра,
          Знама свой, не зь якой там «зьвёздкай», ці мітрай.
 
Што-нібудзь мо’ ня так – прашу прабачэньня;
Трудна ў рыхт – часу брак, мазаліста жменя.
          Мо’ і радасьць тут – госьць, больш нуды праклятай;
          Вось бярыце, што ёсьць, чым хата багата.
 
Што у думках я меў, кепска даць ня браўся,
Хоць, як скованы леў, туды-сюды рваўся...
          Людзі мруць, а ўсё ждуць багатшай уроды,
          Мо’ і к нам прыбягуць шчасьнейшыя годы.
 
О, тады сноп у сноп жніво наша будзе...
Сотня коп, мільён коп... Дзівуйцеся людзі!
          А цяпер, што цяпер? – бывайце здаровы!
          Чэсьці дайце прымер для радзімых словаў.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.