РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Аксана Спрынчан
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ноч... Поўня...
Заходжу
ў чорную бездань ценю
адзінокага дуба на полі.
А цень ад маёй адзіноты
яшчэ чарнейшы.
Вецер гоніць яго да краю –
раю травы,
не зялёнай,
але болей свабоднай ад цемры.
Зрываюся... Зрываю
травінку сьвятла...
Ноч... Дзьве поўні маіх вачэй
зь нябеснай
ствараюць трохкутнік,
востракутовы,
вострапакутны...
Заўтра ня будзе поўні –
помні
аб сьмерці.
Жолуд падае клічнікам,
кліча яго зямля
да жыцьця...
Дажыць бы,
калі цень ад яго
стане большы, чым мой,
і ўспомніць, як падаў,
і помніць аб сьмерці,
і яе перажыць...
І помніць ужо
аб жыцьці...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.