Для Янінкі, для цёзкі, Шлю паклон шчыры зь вёскі: Жычу весела расьці, ўсе навукі перайсьці, I шчасьліва, і ахвотна, Ды бяз сумнасьці маркотнай Песьні пець І ляцець Па-над борам К сонцу, к зорам, З вольнай думкай па-над гаем, Па-над нашым бедным краем... * Для Янінкі, для цёзкі, Шлю паклон шчыры зь вёскі: Жычу, посьле ўсіх навук без прынукі і дакук, Жыці з мужам, а багатым, Каб была век доля сьвятам, Добра жыць І любіць Дружку дружка, Як пяюшка – Птушка птушку, што век звонка Славіць нашую старонку І са мною для цёзкі Шле паклон шчыры зь вёскі!..
[1911]
|
|