 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Туман увосень з водарам вясны... Чаму б далей ня жыць на сьвеце белым?.. Ды паміраюць у сяброў бацькі, пад гэтым небам больш сябры ня дзеці... Баюся ім у вочы зазірнуць, убачыць тое, што мяне чакае... Сябры – ня дзеці, я ж – яшчэ дзіця, хоць і ў тумане тлумнага пытаньня: «Чаму б ня жыць?..» У водары вясны гусьцей туга апошняга туману... . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Я запрашу гасьцей...
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|