 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Чорнай коткаю перабягаю табе дарогу. Ты не абыходзіш, не жагнаешся і нават не трымаешся за гузік... Чарнею ад тваёй сьмеласьці... «Чорным квадратам» Малевіча гляджу на цябе, а ты нічога ў ім ня бачыш. Вар’яцею ў сваёй глыбіні... Чорнай зямлёю баюся стаць для цябе – ператвараюся ў чорную дзірку. Нарэшце заўважаеш: мяне няма...
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|