РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Аксана Спрынчан
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Сьведкі
Паміраюць грушы,
старыя
яшчэ ў маім дзяцінстве.
Смалянкі, у смаляністай мякаці якіх
нараджаліся бурштынавыя зернейкі,
чырвоныя, што зьдзіўлялі
сваім колерам,
гнілкі, якія вучылі знаходзіць
залатую сярэдзіну.
 
Паміраюць
сьведкі майго дзяцінства...
І неўзабаве сама не паверу,
што дзяцінства было.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.