РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Аксана Спрынчан
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Вёска Сноў
Я не была ніколі
ў вёсцы Сноў*#Сноў – вёска ў Нясьвіжскім раёне Менскае вобласьці....
Была ў сусьвеце, сьвеце,
нават леце сноў,
а ў вёсачцы маленькай не была...
А там цяпер, відаць,
бы ў снох вясковых,
стагуюць сена,
полюць агароды,
карову дояць
і кветку-папараць
шукаюць ды маўчаць,
і вёсачка ня ведае пра тое,
што сьніцца ў снох
жанчыне невядомай,
якая разьбірае свае сны:
– А вось па валасах зялёных
гуляе аксамітны павучок...
Так-так, ён тчэ дарогу Лёсу.
 
У Вёску сноў.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.