РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Аксана Спрынчан
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Калі я ападу ў зьнямозе
на шэры сьнег тваёй тугі,
не пераблытай –
не сьняжынка –
а бежанка крывавай бітвы,
адкуль вядзе свае гады
мой горад
вечна малады,
бо вечна ён пасьляваенны...
Ты – не ваяр,
і, зразумела,
не пераносіш чырвань сьнегу.
Заплюшчы вочы...
Я растану,
як толькі памяць адпачне
на берагох тае Нямігі,
дзе кроў ніхто шчэ не ліе.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.