РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Аксана Спрынчан
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ластаўка
Ніхто цябе не разумее, мама...
А ты ўсё клічаш
ластаўкай мяне...
І я лятаю нізка над зямлёю,
каб дождж пайшоў
і змыў тваю зьнямогу.
А пёркі падаюць,
як літары, як сьлёзы, –
я зачапілася крылом
за гэты сьвет,
дзе немагчыма зразумець нікога,
ды нехта ўсё ж спрабуе зразумець...
І я лятаю нізка над зямлёю
ня толькі для таго,
каб дождж прыйшоў, –
каб разуменьне
да людзей прыйшло...
 
Я ластаўка,
пакліканая болем...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.