РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Аксана Спрынчан
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Табе падабаецца слова «зараз»,
бо ў ім і зараза, зь якою ты разам,
бо ў ім і жаданьне – усё мець адразу,
бо ў ім і зара, зь якое мы разам.
І нават, калі паспрабуеш
ты справа налева пайсьці,
зноў апынешся ў бясконцасьці «зараз»
і, паглядзеўшы ў наіўныя вочы мае,
вельмі душэўна пачнеш
мне чытаць паліндром:
«А зараз зараза...»
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.