 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
#I У Інтэрнэце майго сну шукала твой сайт. Камп’ютэр ночы завіс перад надыходам новага дня.
#II Паспрабавала цябе ўспомніць – не хапіла памяці. Паспрабавала цябе забыць – не хапіла памяці.
#III Тваё прызнанне «I love you», як высьветлілася пасьля праверкі, – камп’ютэрны вірус.
#IV Мая камп’ютэрная мышка засумавала ў адзіноце і запрасіла ў хату шэрых сябровак. Чаму б цяпер не засумаваць майму дыванку?
#V Ты пачаў ствараць свой сайт у маім жыцьці. Папрасіла дадаць тры словы: «Абнаўленьня ня будзе».
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|