 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
#I За лета я згубіла тры пярсьцёнкі. Чэрвень знайшоў срэбны, ліпень – залаты, жнівень – шлюбны. А восень нічога ў мяне не забрала, бо ў яе і так шмат і срэбра, і золата, і вясельляў.
#II У Менску – час лістакосу: восень косіць, а дворнікі стагуюць лісьце ў стажкі.
#III Як ні дзіўна, узмах мятлы дворніка – апошняя магчымасьць палёту для лісьця...
#IV Бабіна лета згарэла разам зь лісьцем у полымі восеньскіх вогнішчаў. Надышоў час сьнежнай бабы.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|