РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Аксана Спрынчан
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Цёплы верасень,
часам
нават гарачаваты...
Помню такі,
але ў ім не было
цеплыні твайго цела,
рук, што заплятаюць мяне
ў павуціньне пяшчоты,
разрываю яго,
заціхаю...
Заснуць бы
ў першых сонечных промнях,
але ў гэты час
прачынаюцца восы,
ляцяць на цяпло майго цела –
хоць і цёплы верасень,
але зранку халаднавата
лётаць
жоўтым восам, лістам...
А тваё дыханьне
такое ціхае –
так ціха падае
першае лісьце...
І гэты верасень
лістом ападзе
ў маю памяць,
яго пакладу
між старонак
апошняй кнігі...
Цёплы верасень,
калі сустрэчы з табою
чакала болей,
чым зь першаю кнігаю,
можа таму,
што ведала –
ня ты, а яна
са мной застанецца...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.