РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Аксана Спрынчан
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Аддам цябе
сьвятлу чужых вачэй...
Аддам сьвятлу,
таму – не пашкадую...
Так сонца аддаюць,
зямлю і зоркі тым,
хто будзе жыць пазьней,
тым, хто ня ўбачыць,
як плылі аблокі,
калі вясёлка
абдымала дом твой,
а я пісала будучыні словы:
«Аддам цябе
сьвятлу чужых вачэй...»
Пісала іх
алоўкам простым.
Выцірала...
Ды, мабыць, моцна націскала,
і сьветлыя чыталіся сьляды:
«Аддам цябе
сьвятлу чужых вачэй...»
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.