РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Натальля Арсеньнева
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Мой родны край
Паўдзённы край – мой родны край,
Але яго я і ня знаю...
К далёкім мора берагом
Я толькі ў думках залятаю...
Ні рож зьдзічэлых Аджыкента,
Ні гордых, мглой акрытых гор,
Ні векавечнай песьні мора,
Што кліча ў сіні свой прастор, –
Нічога гэтага ня знаю,
А палюбіла край другі:
Няма там гор, няма там мора,
Але я зьведала там гора,
Там – сіла вырасла душы!
 
1920
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.