РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Аксана Спрынчан
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
А пасьля цябе
застанецца Слова,
якое і так было са мною,
якое агучвала тваю прысутнасьць
у радках, што беглі
ад тваёй сутнасьці
да адсутнасьці
на суд вачэй,
у сад начэй,
на крык мой першы,
што Прыпяць чула
і ў сьвет панесла
празрыста-сьветлая –
было трынаццаць гадоў да цэзію...
І крык жыцьця той
заўсёды ў Слове
да ўсіх данесеным
і непрамоўленым...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.