РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Аксана Спрынчан
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Нават калі зьляцяць у агонь
усе лісты, што мы атрымалі,
застануцца вершы з тваім дыханьнем,
напісаныя мной.
Нават калі сплывуць па вадзе
ўсе словы, што прамовілі мы,
застануцца вершы з тваім дыханьнем,
напісаныя мной.
Нават калі лёс нам
пакінуць гэту зямлю,
застануцца вершы з тваім дыханьнем,
напісаныя мной.
Нават калі зьляцяць у агонь,
сплывуць па вадзе,
пакінуць гэту зямлю
ўсе вершы з тваім дыханьнем,
напісаныя мной,
будзе лягчэй буслам
ляцець у паветры,
якім калісьці
дыхала каханьне...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.