РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Аксана Спрынчан
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Бензапіла рыкае,
нібыта карова.
Пілавіньне пырскае
кроплямі малака.
Падае дрэва –
будучыя дровы.
Раве за лесам карова
так вусьцішна,
рыхтык забіваць яе
рыхтуецца ня хтосьці чужы,
а я...
А я
      раву
                  за лёсам...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.