РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Аксана Спрынчан
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Я нарадзілася
ў маленькім паўднёвым мястэчку,
дзе растуць бурштынавыя абрыкосы
і вінаград колеру закаханых сініх вачэй,
дзе чырвоныя купалы вяргіняў
упрыгожваюць чырвоную царкву,
дзе грушы падаюць у жніўні, як зьнічкі,
а зьнічкі любяць ня мора,
а Прыпяць, Белае возера
і глыбокія студні...
Я нарадзілася на поўдні
Беларусі...
І не існуе ў сьвеце такой Вясны,
якая б прымусіла вырачыся
майго лунінецкага выраю.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.