РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ала Петрушкевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Не, гэта не ты,
а мой горад каханы
сустрэў мяне дзікай,
шалёнай пяшчотай:
мне вочы засыпаў калючым пяском,
мне вусны пагладзіў шурпатай далонню,
прывеціў халодным, бязладным дажджом
і ветрам са злосцю шпурнуў валасы.
Чаму так, мой горад?
Застыла ад гора.
Не, перш ад здзіўлення:
у чым вінавата
прад светам і гэтай
чаканай
хвілінай спаткання?
Што ж ты, мой каханы,
сустрэў мяне гэтак?..
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.