РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ала Петрушкевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Праз вершы да цябе
Трыпціх
1
Сваё жыццё складаю з тваіх слоў,
іх, нібы пацеркі, перабіраю,
змяняю, паўтараю, нангізваю ізноў
на тонкі ланцужок маіх надзеяў.
І ўсё шукаю сярод іх адно,
такое зразумелае - "кахаю".
Я пачакаю, мілы, пачакаю.
 

 
                2
Мне бачыць цябе - пакута.
Мне сустрэчы з табой - пакута.
Ад цябе я ўцякаю ў вершы
і хаваю у іх адчай,
і хаваю у іх каханне
і пакуту - не бачыць цябе.
І пакуту - сустрэчы з табой.
 

 

                3
Ад вачэй тваіх, добрых, разумных,
захінаюся словамі,
што н7ічога не азначаюць,-
пустымі, бяздумнымі.
Ад адзіноты засланяюся вершамі,
што складаюцца з тых жа слоў.
Спадзяюся, праз іх зразумееш,
што "ты" ў вершах маіх -
гэта ты...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.