РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ала Петрушкевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Мне знаёмаю здаўна мелодыяй
пачынае гучаць гэты голас,
так падобны на твой.
Ён валодае
нейкай зваблівай, дзіўнаю сілай,
што ў мяне забірае спакой,
пазбаўляе выратавальнай,
мудрай правільнасці - развагі.
Я губляюся, раствараюся.
І знікаю.
Ды зноў вяртаюся
ў гэты цёмны, разбэшчаны свет,
дзе мяне сустракае твой голас.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.