З Крылова
|
Шчупак, Лебедзь і Рак
|
Там, дзе еднасьці і згоды Няма шчырых у людзей, Праца іхняя заўсёды Ліха, марна прападзе. У калёсы запрагліся Раз Шчупак, Лебедзь і Рак; З усіх сіл вязьці ўзяліся. Воз ня рушыцца ніяк. Пад нябёсы Лебедзь рвецца, Шчупак цягне у ваду, Распусьціўшы клюшні, пхнецца Рак назад, як на бяду! Хто зь іх вінен, хто нявінен, Ня нам гэта разьясьняць, Но калёсы і дагэтуль Як стаялі, так стаяць!
25.VII.1905.
|
|