РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ала Петрушкевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Мяне не хвалюе,
што я не ведаю,
дзе ты жывеш,
з кім ты жывеш,
як ты жывеш...
 
Мяне хвалюе,
што я не ведаю,
якім бывае дотык тваіх рук.
Заўсёды ўнікаю
дакрануцца да іх выпадкова,
быццам праз гэта мы яшчэ здольны
перадаваць тое,
што надзейна схавана.
 
Не, болей за ўсё баюся,
што твае рукі застануцца звычайнымі,
халоднымі і абыякавымі,
і вочы нічога не скажуць.
 
Я не ўпэўнена нават,
ці ведаю цябе.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.