 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Я так годна ішла паўз жыццё, паўз людзей з іх штодзённым стараннем. Ды спыніцца прыйшла пара: я прайшла паўз цябе, паўз каханне. Аглянулася: сцішаны раны і залатаны дбайна рубцы. Да Каложы прыйшла пакланіцца, памаліцца на схіле бяды... І Цябе, і мяне - палавіна... І Цябе не ўратавалі каляровыя крыжы. Ты ўпала на калені, на мяжы Твайго знікнення працягнуў Анёл руку. У раку, шалёны Нёман, у вірлівае прадонне, град каменняў мёртвых рухнуў... І Цябе, і мяне - палавіна... А другую панесла вірам брудна - шэрая плынь вады. Але ў сэрцы тваім застанемя мы з Каложаю цэлым адным?..
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|