РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ала Петрушкевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дыялог
Пасля наведвання выставы берасцейскай мастачкі Анастасіі Фецісавай
Размаўляю са светам
мовай фарбаў і ліній,
далікатных і тонкіх,
як дзівосная мроя,
як празрыстая ява,
што праз дождж пранікае,
светлы "Дождж над кляштарам..."
    Не знаходжу на свеце
я праз безліч сустрэчаў
тых, хто здольны развеяць
недавер, боль, тугу.
І табе, мая зорка,
дзе прытулак сустрэну,
шлю цяпло свайго сэрца,
шлю пяшчоту сваю.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.