РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ала Петрушкевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
На чорным моры
Чужыя птушкі -
            імклівыя і прагныя -
крычаць і хапаюць здабычу -
                  чайкі.
Чужая, халодная, салёная,
бясконцая вада - мора.
Белае, малое, неспакойнае
над шэрым, што завецца чорным.
Чакаем чужога цяпла,
што свеціць, пячэ і - не грэе.
Час, мая доню,
вяртацца дадому.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.