РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Над хронікай 30-х гадоў
Які разгул шалёным капытом,
А здзекаоў жах, нібы ў сярэднявечы!
І Д'ябал у Суддзі перапытаў:
-Таленавіты? Значыць, небяспечны!
Ці не з жалезнай д'яблавай рукі
Пісьменнікі запісаны ў шпіёны?!
Ужо ляцелі кнігі на шматкі
І граззю пакрываліся імёны.
Ужо вучоны кроў сваю глытаў,
Бяззубы ў сорак, шамкаў па-старэчы.
А Д'ябал у Суддзі перапытаў:
-Не размаўляе? Значыць, небяспечны!
Даносчыкам да твару ліпкі бруд,
Пры дапамозе іхнее брыднечы
Выносіліся словы, як прысуд:
"Таленавіты - значыць, небяспечны"
Паміж травы трагічнай і груддзя
Стаю ў журбе і думаю аб вечным:
Таленавіты - сам сабе суддзя,
А для паскуд - заўсёды небяспечны.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.