РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Беларускае мора
Залатымі манетамі зорак
Зноўку сьвеціцца неба над намі
Неба ў нас – беларускае мора
Зь белакрылымі ў ім караблямі.
 
Адабраць у нас мора хацелі,
Наша мора адзінае ў сьвеце,
Каб на мора мы больш не глядзелі
I жылі па лясох, як мядзьведзі.
 
Мы ў вяках зьбераглі сваё мора,
І нас мора ад бед зьберагае,
Залатымі манетамі зорак
Уначы яно нас абсыпае.
 
З мора нашага нехта сьмяецца,
Але мора ў нас ёсьць, як і Ўчора.
Маё цела зямлі застанецца,
А душа – пераселіцца ў мора.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.