Бура вые. Лес гамоніць, Як на сходзе дзе народ. Вецер хмары так і гоніць; Дождж, і гразь, і галалёд. На камінку корч пылае; Каля печы дзед сядзіць. Бацька лапці папраўляе, Маці ніткі села віць. Вецер вые, не сьціхае, Дзіка ў коміне шуміць, То заплача, засьпявае, То па стрэсе прабяжыць. Ціха ў хаце. Сэрца ные. Страх душу апанаваў. Чаму ж, вецер, думкі злыя Ты ў душу маю нагнаў?
1906
|
|