 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Поле убогае, поле пясчанае! Нудна лягло ты між гор і лясоў, Потам абмытае, ўдоўж пааранае... Колькі каменьняў, а колькі пяскоў!.. З пылам сыпучым, зь пяском і з туманамі Вецер над полем ня раз пралятаў, Па-над магіламі, па-над курганамі Сумныя песьні у суш ён сьпяваў. Многа тут працы і поту гарачага, Сілы, здароўя мужык палажыў! Жніва надыдзе – і жаць нам няма чаго: Ніву пустую драсён заглушыў. Поле убогае, поле пясчанае! Кепска ты плаціш за працу людзям: Зьлітае потам, сьлязьмі абліванае, Дзікае зельле прыносіш ты нам!
1907
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2022. Беларусь, Менск.
|
|
|