РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Якуб Колас
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Згнаньніку
Брат маркотны, брат мой бедны!
Гоняць нас, на нас плююць;
Дзе ні пойдзеш – мы чужыя,
Мала нас дзе, брат, паймуць.
 
Сьвет шырокі, сьвет свабодны,
Толькі нам дарог няма:
Зачынілі ўсе нам ходы,
Аблягла вакол нас цьма.
 
Брат маркотны, брат мой бедны!
Не нудзіся, дарагі!
Будзем плыць памалу далей,
Хоць далёка берагі...
 
Мысьлі праўды, дух свабоды,
Вольны наш народны дух
Растрасе суздром астрогі,
Ржавы ён парве ланцуг.
 
1907
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.