РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Якуб Колас
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Сьціхнуў шум на калідоры,
Не чутно гаворкі,
На замок запёрты крэпка
Цесныя каморкі.
 
Не зьвіняць жалезным звонам
Цяжкія кайданы...
Злосна, дзіка пазірае
Гэты дом паганы!
 
Шчыльна целам чалавечым
Паўкрываны нары,
Ціснуць грудзі арыштантам,
Томяць, бедных, мары.
 
Сон трывожны ў сьпёртым дусе
Не дае спакою.
Эх, як марна прападае
Жыцьце маладое!
 
Сьвеціць лямпа нудным бляскам,
А вакол – ціхутка!
А праз краты не пабачыш
Вокам нічагутка.
 
Хіба бляск убачыш бледны,
Як ліхтар мігае,
Ды за вуглам вецер вольны
Песьню засьпявае.
 
1908
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.