РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Якуб Колас
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Перад навальніцай
Ў хмарцы сонца заблудзіла,
      Ціха ўсюды, парна так.
Сьціхла поле, як магіла;
      Ў агародзе зьнікнуў мак.
 
Што мінута – ўсё цямнее.
      Гу-у!.. – грыміць далёка гром.
Сэрца б’ецца, сэрца млее –
      Каб ня скрыўдзіла дажджом!
 
Крэхчуць жабы у балоце,
      Як замлела ўся зямля.
А ў калясцы, ў пазалоце,
      Ў хмарах едзе ўжо Ільля!
 
Ажно страшна, сумна стала.
      I сярдзіта ж хмар напасьць!
Каб нас градам не скарала!
      Ну, то будзе, што Бог дасьць...
 
1909
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.