Ох, густыя былі хмары! I валіў жа белы сьнег! Ну, канец, я думаў, будзе: Бог скараў мяне за грэх. А укруг ляжала поле... Цемень, ноч... Загінуў сьлед. Бура песьні так сьпявала, – Думаў я, сканчоны сьвет. Нікнуў дух, і сэрца ныла. Страх мяне апанаваў; Думаў я, што вецер ў полі Мне магілу гатаваў. Але бліснуў месяц ясны, Мне дарогу асьвяціў, А сабачы брэх далёкі Праважатым маім быў.
1909
|
|