РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Якуб Колас
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
У мяцеліцу
Ох, густыя былі хмары!
I валіў жа белы сьнег!
Ну, канец, я думаў, будзе:
Бог скараў мяне за грэх.
 
А укруг ляжала поле...
Цемень, ноч... Загінуў сьлед.
Бура песьні так сьпявала, –
Думаў я, сканчоны сьвет.
 
Нікнуў дух, і сэрца ныла.
Страх мяне апанаваў;
Думаў я, што вецер ў полі
Мне магілу гатаваў.
 
Але бліснуў месяц ясны,
Мне дарогу асьвяціў,
А сабачы брэх далёкі
Праважатым маім быў.
 
1909
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.