РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Якуб Колас
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дудка
За гарою дудка грае,
Як бы плача ў цішыне,
І на сэрца навявае
Ціхі жаль і смутак мне.
 
І гаворыць песьняй тою:
«Я – сьляза твае душы,
Што часінаю ліхою
Ўзгадавалася ў цішы.
 
І упала адзінока,
Як ты долю праклінаў;
Я – той крык, што ты глыбока
Ў сваім сэрцы пахаваў;
 
Я – плач ветру на прасторы;
Я – пакутны, горкі сьпеў;
Я – няведамае гора;
Я – нявыказаны гнеў...»
 
Грае дудка, вымаўляе,
Плача дробнаю сьлязой
І ціхутка замірае
Дзесь у полі за гарой.
 
1910
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.