РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Уладзімер Караткевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Стаю ўначы ў завіруху – 
Аддаўся наплыву мар. 
Ноч уважная слухае, 
І вецер гайдае ліхтар. 
Што са мною – ня знаю. 
Сэрца трывогу б'е. 
Кахаю?
Здаецца, кахаю. 
Напэўна, кахаю яе! 
Клянуся зарою вясьнянай 
І тым, што міне зіма, – 
Няма ў мяне іншай каханай, 
Іншага друга няма. 
Кахаю... у хустцы і ў косах, 
Ў завею і летні гром, 
Кахаю абутую й босую, 
З кнігамі і зь сярпом. 
Зь ёй – радасьць, адному – гора. 
На гэтым цьвёрда стаю. 
Ноч крочыць,
І чуюць зоры 
Клятву маю.
 
1956
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.