РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Якуб Колас
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Як і калісь
Быў малы я, думаў часта,
      Як дадуць мне чосу:
«Пачакайце, і на вас я
      Прыпасу атосу!
 
Дайце толькі акрыяць мне,
      У гадкі ўвабрацца!»
А пакуль што ўсім старэйшым
      Мусіў пакарацца.
 
Я тым часам падрастаю.
      Аддалі вучыцца.
Не дагодзіш настаўніку,
      І пачне сварыцца!
 
Але добра, калі сваркай
      Сойдзе завіруха,
Ды ў тым гора, што настаўнік
      Часта трос за вуха.
 
«Ну, пастой жа! Жыў ня буду,
      А за тыя зьдзекі
Не дарую, толькі б выйшаў
      З-пад твае апекі!»
 
Так за лаўкаю памысьліш,
      Вуха ўзяўшы ў жменю,
І цішком кулак сьціскаеш,
      Сунуўшы ў кішэвю,
 
Ды цярпіш, ды зносіш крыўды,
      Помсты час жадаеш.
Час ідзе – а ты ў залежнасьць
      Болей пападаеш.
 
Вось я вырас, і пад носам
      Вусы высядаюць.
А мяве навокал чубяць,
      Клёваюць, ўшчуваюць.
 
Накіпела ў сэрцы гневу,
      Злосьці поўвы косьці.
Не стрываў я, разгарнуўся –
      Я ж вам, ягамосці!
 
Пачакайце ж, калі гэтак!
      То ж я не кусаўся!
Годзе крыўды! Досыць зьдзеку!
      Ўзяў ды ўзбунтаваўся
 
Супраць ўлады і парадкаў!
      А хіба ж я ўломак?
Хай сабе на погляд шчуплы
      І ня так-та ёмак.
 
Ускіпела тая ўлада,
      Гоніць у тры шыі.
«Ведай, гад, па чым фунт ліха
      У цара Расіі».
 
Трэсьлі, трэсьлі, калацілі, –
      З жалю хоць разьбіся,
Ды ў астрог нарэшце садзяць –
      Там, моў, схамяніся.
 
Вось за кратамі сяджу я,
      Горш мяне ўшчуваюць,
З аднэй камэры ў другую
      Зь сеньніком ганяюць.
 
Я іду, куды мне кажуць,
      Ды бубню сам сціха:
Пачакайце! Адсяджу я,
      Перабуду ліха!»
 
Ценем крыўда йдзе за мною
      Аж да сёй часіны,
Кулак згорнуты ў кішэні,
      Як і ў дні дзяціны.
 
І даюць мне, як і колісь,
      Запраўскога чосу.
Што рабіць? У век патомкаў
      Перадаць атосу.
 
1912
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.