РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Якуб Колас
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Эй, скажы мне, небарача,
Ты, каго ў ярме трымаюць,
Чыё жыцьце папіхаюць:
Сам гібееш, доля плача,
Ва ўсім чысьценька нястача,
 
Сееш многа ты і дбала,
Хоць скупое тваё жніва,
Адкажы ты мне праўдзіва –
Што цябе тут прыкавала?
Ці табе дарожак мала
 
Або сьвет тут зачыніўся?
Ці ты глух на папіханкі?
Сьвецяць рэбры скрозь катанкі,
А праз шапку чуб прабіўся.
Ці ты век цярпець згадзіўся?
 
Ці ня чуў аб лепшай долі?
– Ой, даўно б я ўсё пакінуў,
Толькі ж многа сьлёз я лінуў,
Выліў поту ў тыя ролі,
Дзе ўзыходзяць песьні болю.
 
Дык няхай сьвет хоць трасецца, –
Я тут вырас, тут і згіну,
А разорак тых ня кіну,
Дзе мой смутак, жаль снуецца,
Дзе мне шчасьце не даецца,
 
Бо я цьвёрда веру ў тое,
Што наш засеў ў полі дзікім
Гневам вырасьце вялікім
І затопіць усе злое,
Ўсё няшчасьце векавое.
 
1912
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.