РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Якуб Колас
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Майская раніца
Ў небе бяздонным, дзе хмаркі купаюцца
      Ў золаце яркіх агнёў,
Вольныя песьні штодзень разьліваюцца,
      Чуюцца крыкі стрыжоў.
Ціха трапечуцца лісьці зялёныя,
      Зь ветрыкам мову вядуць;
Вішні, узьняўшыся белай каронаю,
      Быццам дзяўчаты, цьвітуць.
Поўніцца пахам паветра, ўліваецца
      Ў грудзі гаючым віном;
Мыецца краска расой, уціраецца
      Цёплага сонца сьвятлом.
Хмарка за хмаркай плывуць, лёгкакрылыя,
      Ціхай задумай паўны.
Эх, як прыгожы вы, раніцы мілыя,
      Сьветлыя мары вясны!
 
1914
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.