РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Якуб Колас
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Увосень
З узгорка ў лагчынку дарожка зьбягае.
      Дубы наабапал стаяць.
А хвалі крынічныя – хто іх там знае –
      Аб чымся, знаць, важным шумяць,
 
І хвоі-суседкі, і смутныя ёлкі,
      Бы ўдовы, стаўпіліся тут:
Даведацца хочуць і травы, і зёлкі
      Навін, што прыйшлі ў гэты кут.
 
І ўсе неспакойны, і ўсе засмучоны,
      Бы нечага боязна ўсім,
А вецер-задзіра гудзе, як шалёны,
      І вые над лесам пустым.
 
Хвалююцца дрэвы, а красачкі ў скрусе
      Зямлі адбіваюць паклон.
«Ня бойцеся, – зь неба гукаюць ім гусі, –
      Ня вечны зімовы палон...»
 
З узгорка ў лагчыну шыбуе дарога,
      Стаяць наабапал дубы.
Між дрэваў і красак пануе трывога,
      І цені снуюцца журбы.
 
1914
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.