РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Якуб Колас
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Поле
Зарасьлі вы, межы, ў полі
Дзікім зельлем, палыном!
Гаспадар на вас паволі
Раніцой ня йдзе з канём...
 
Не хапіла сіл жаночых
Глыбей землю заараць,
На загончыках сірочых
Травы сталі красаваць.
 
Вось і трэйцяе ўжо лета,
А няма гаспадароў,
Не чутно цяпер да сьвету,
Як даўней, іх галасоў.
 
Дзе ж вы, дзе, браты-сяляне,
Што нідзе вас не чуваць?
Ды баяцца на пытаньне
Межы свой адказ даваць.
 
Сіратою глядзіць поле,
Сумна ўдаль бягуць шнуры.
Хто ж адкажа, што за доля
І дзе іх гаспадары?
 
І трывожна шэпчуць гоні,
На пытаньне шэпчуць мне:
«Ці пабіты, ці ў палоне,
Ці скалечаны ў вайне».
 
1916
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.