Зарасьлі вы, межы, ў полі Дзікім зельлем, палыном! Гаспадар на вас паволі Раніцой ня йдзе з канём... Не хапіла сіл жаночых Глыбей землю заараць, На загончыках сірочых Травы сталі красаваць. Вось і трэйцяе ўжо лета, А няма гаспадароў, Не чутно цяпер да сьвету, Як даўней, іх галасоў. Дзе ж вы, дзе, браты-сяляне, Што нідзе вас не чуваць? Ды баяцца на пытаньне Межы свой адказ даваць. Сіратою глядзіць поле, Сумна ўдаль бягуць шнуры. Хто ж адкажа, што за доля І дзе іх гаспадары? І трывожна шэпчуць гоні, На пытаньне шэпчуць мне: «Ці пабіты, ці ў палоне, Ці скалечаны ў вайне».
1916
|
|